Клуб "Спадчына"


Свята “Багач”

Сцэнар выхаваўчага мерапрыемства

Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і   літаратуры Нічыпарук Таццяна Сяргееўна

(Зала па-святочнаму прыбрана.)

Чытальнік 1.

Вось і лета сышло,

Адспявалі калоссі,

Цяжка мне заўважаць.

Як з’яўляецца восень.

Не прыкметна зусім:

Прыплыве павуцінкай,

Гляне жоўтым лістком

З-пад зялёнай хусцінкі.

Чытальнік 2.

Зачаруе агнём

Маладзенькай рабіны,

На адлёце крылом

Памахае бусліным.

А пасля, а пасля…

Ліст апошні сарвецца,

Ды не знаю, чаму

Ты мне восень па сэрцу?

Вядучая: Восень! Думаю, памыляюцца тыя, хто бачыць у восені толькі адно заміранне жыцця. Здаецца, гэта не так. Жыццё ў гэту пару не замірае, бо закладваецца аснова будучага ўраджаю. Нездарма кажа беларуская прыказка: “ Прыйшоў багач – кідай рагач , бяры сявеньку – сей памаленьку”. Вось і мы сёння, восеньскім днём. сабраліся тут, каб адзначыць свята Багач. Ад Іллі мы збіралі ўраджай, спраўляючы зажынкі, дажынкі, і нарэшце – Багач,свята заканчэння   ўборкі зернавых і азімай сяўбы. Багач сімвалізаваў дастатак, багацце, якое прыйшло да земляроба. На свята ладзілі ўрачыстую   вячэру: рабілі каўбасы, смажанае мяса, абавязкова бліны з маслам. Пачастунак ставілі і каля багача.

Вядучая:

Нам гасцінна дзверы

Восень адчыняе,

Ў залатую казку

Ветла запрашае.

У яе садочку

Яблыкі паспелі,

Пацеркі рабінкі

Зноў зачырванелі.

Косы залацяцца

У вярбы над рэчкай,

I макушка клёна

Палымнее свечкай.

Казку шые восень

Срэбнай павуцінкай,

Мы ідзём у казку

Залатой сцяжынкай...

Уваходзіць Восень (на галаве вянок з лісця, у руках кошык з дарамі).

Восень.

Добры дзень у хату.

Хай вам жывецца

Заўсёды багата!

(Абсыпае ўсіх лісцем.)

Прыскакала восень

На залатым канечку,

Ураджай багаты

Прывезла гаспадарочкам.

Дастаткам і радасцю

Людзей адарыла,

Ярка-жоўтым золатам

Усё наўкол пакрыла.

Добры дзень!

Зараз я загадаю вам загадкі, а вы павінныхуценька даць адгадкі

  1. Стаяць у полі браточкі: белыя раснічкі. залатыя вочкі. (Каласы)
  2. Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача. (Серп)
  3. Круглы, як сонца, шыпіць пад ім донца. (Блін)
  4. Тысячы брацікаў звязаны,

Адным паяском падвязаны. (Сноп)

  1. Б’юць яго цапамі,

Рэжуць нажамі,

За тое яго і лупяць,

Што ўсе вельмі любяць. (Хлеб)

Вядучая: Хлеб – усяму галава! Ён адыгрываў ролю не толькіяк найпершы прадукт харчавання, але і як носьбіт чарадзейнай сілы, здольнай забяспеыць ураджай і захаваць яго. Увогулле, сяляне з вялікай пашанай ставіліся да хлеба. І зараз цяжка ўявіць наш стол без духмянага бохана, розных булак і пірагоў. Як кажа беларуская прыказка, не радзіцца хлеб без працы. Доўгі шлях цяжкай работы трэба перадолець, каб духмяны хлеб ляжаў на стале. Зараз я хачу вас запрасіць у падарожжа па жніўных палях. Пачынаецца жніво з зажынак, калі гурт выходзіць на поле, каб зжаць першы сноп. І вось ваша першае заданне :хутка сабраць сноп з каласоў. ( Ідзе гульня. Гучыць вясёлая беларуская музыка.)

Вядучая: Пасля зажанак пачыналася жніво, якое вядзе нас да дажынак. Дажынкі – гэта сапраўднае свята. Пакуль жнеі дажаналі жыта, дзяўчаты плялі вянок з каласкоў і палявых кветак. Вянок надзявалі на галаву самай прыгожай дзяўчыне і, узяўшы апошні дажынкавы сноп, з песнямі вярталіся ў вёску.

Каціўся вянок з поля,                                    А дожджык накрапіўся,

Прасіўся снапок да пакоя:                         Я на бок коласам нахіліўся.

“Я ў полі настаяўся,                                   Дакаціўся вянок з поля,

Мяне ветрык намахаўся,                            Дапрасіўся снапок да пакоя.

Зараз я запрашаю да сябе па тры прадстаўніка з кожнай каманды. Кожнаму трэба ўзяць у рукі па стужцы і па камандзе, пераходзячы з меца на месца, не выпускаючы з рук стужкі. заплесці касу вянку. ( Ідзе гульня. Гучыць вясёлая беларуская музыка.)

Вядучая: Ну, вось мы і ўбачылі, як хутка пляцецца ўпрыгожанне для нашага вянка. Адспявалі дажынкі. Сабраўшы з палёў ураджай, мы вас запрашаем на свята Багач. Багачом народ называе гэта свята таму, што яно супадае з заканчэннем уборкі хлеба – нашага галоўнага багацця. Ураджай сабраны і вымалачаны. Хлеб трэба звесці з току ў свіран. Што мы зараз і зробім. Станьце ў дзве лініі тварамі да каманды-суперніцы, вы павінны хутка перадаць зерне ў жменях па ланцугу адзін аднаму. Але – увага: ні адно зярнятка не павінна апынуцца на доле! ( Ідзе гульня. Гучыць вясёлая беларуская музыка.)

Вядучая: А ці любіце вы спяваць? А песень шмат ведаеце?Давайце заспяваем. (Гучаць беларускія пені)

Вядучая: Вясна прыгожа кветкамі, а восень пірагамі. Якое свяа без каравая? Ды і грэх нам сённяне пакаштаваць духмянага каравая. (Выносяць каравай.)

Чытальнік1. Радуюць сэрца

Збожжа і травы.

Дзень мой праменны,

Дзень мой ласкавы!

Водар хваёвы,

Сіняе неба,

Кожнае ранне

Рада я хлебу.

Ах, як прывабна ён выглядае…

Я перад хлебам шапку здамаю…

Як нагляджуся, дык прыгадаю

Поле без краю кожнага краю;

Тых, хто на полі з лецейка ў лета…

Дзякуй ім родным, дзякуй за гэта! (вядучая па чарзе частуе прысутных караваем)

Вядучая: Паспрабуйце багачовага караваю, хай прыбудзе вам моцы, каб спрытныя ногі былі, каб дужыя рукі былі. каб хваробы абміналі. Хай у вашай хаце заўжды будзе мір і спакой, а на стале свежы духмяны хлеб. Шчасця і дабрабыту, здароўя і поспехаў! Да сустрэчы!


Свята “Каляда”

Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і      

літаратуры Нічыпарук Таццяна Сяргееўна

Калядоўшчыкі 1.
Добры вечар, шчодры вечар!
Ходзім, ходзім грамадой,
Усіх віншуем з Калядой.
Дзеда з бабай, бацьку з маці,
Яшчэ малага дзіцяці.
Гаспадыня, не пужай,
Лепш каўбаскі смачнай дай!
Як дасі яшчэ аладкі,
Будзем добра пляскаць у ладкі.
Калядоўшчыкі 2.
А мы песні вам прынеслі,
Хай жа свеціць сонца ясна,
Каб жылося мірна, шчасна! ( Гучыць песня) Яркая звёздочка
Калядоўшчык.

Па свеце хадзілі, усюды бывалі,
І прыйшлі мы да вас з казою шэраю, вясёлаю (выводзяць казу).
Дзяўчынка. А ну, Каза, павярніся, гасцям добрым пакланіся!
Каза (рассыпаючы жыта).
— Бе-бе-бе.
Святкуем Калядкі —
Лавіцезярняткі

Лавіце рукой,
Каб добры быў настрой!
Каб моцна грэла сонца —
Кіну ў аконца.
Майце ўсяго даволі,
А бяды — ніколі.
Нікога не хвалюйце,
А ўсім святло даруйце.                          
Песня «Го-го каза»
Каза падае на падлогу.
Калядоўшчык.
1. Каза упала, ссохла, прапала.
Бачна, даўно ўжо не ела,
Што так аслабела.
2. Нашай Козачцы многа не трэба:
Два боханы хлеба
I бочка жыта, каб Каза была сыта.
3. А яшчэ аладкі, каб былі бакі гладкі.
Яшчэ таго мала — дайце кусок сала.
4. Чацвёрты пірог, каб Казу сцярог,
А хто такі харошы, хай насыпе грошай.

Мядзведзь. У-у-у. А мне гасцінцаў!
Павадыр. I табе гасцінцаў захацелася? Спачатку паслужы, што ўмееш, пакажы!
Ну-ка, пакажы Мішка, як гаспадыня цеста ў дзяжы месіць? (Мядзведзь садзіцца на падлогу і «таўчэ» кулакамі перад сабой.)
Як дзед табаку нюхае? (Апчхі.)
Як дзіця зацірку есць? (На галаву лье лыжкай)
Як дзяўчаты перад люстэркам упрыгожваюцца?
Як Янка на работу ідзе? (Ледзьве пераступае.)
Як з работы ідзе? (Бягом бяжыць.)
Гаспадыня. Ну і павесяліў ты нас, парагаталі ад душы — сапраўдны артыст! Але ж ведаю, гэта не ўсё, што ты ўмееш. Чула што ты яшчэ і танцор.

Мядзведзь (усміхаецца, задаецца). Я музыку люблю. У народзе кажуць, што няздатны я да скокаў, касалапы, але гэта няпраўда.
Хо! Я мядзведзь-лесавік!
Я не маю чаравік
Ёсць валёнкі, ёсць і боты —
Ды люблю скакаць з ахвотай!
Паскачам разам?
Танец Мядзведзя.
Гаспадыня. Дзеці, ці зарабіў Мядзведзь гасцінцаў?
Усе. Зарабіў

.

Цыганка. Ой, холадна! Дазвольце станцаваць, каб сагрэцца.
Цыганскі танец.

Цыганка. А што гэта. за свята без варажбы? (Звяртаецца да гаспадыні.) Давайце я вам паваражу. Што было, што ёсць што яшчэ будзе, скажу. Давайце далонь. Ручнік далёка рассцілаецца — чакае вас дарога, падарожжа, шлях. Мыш у сенях бяжыць, каравай у хату нясе—у вашай хаце багацце будзе, дабрабыт. Сейце муку, пячыце булкі — да вас ідуць жаніхі,
Жыць вам у вялікай шчаслівай сям'і.

Песня «Овечки-коровки»


Калядоўшчык.Радуйся, ой, радуйся, зямля, —
                           Сын Божый нарадзіўся! (танец ).

 

Шчадроўкі.
1. Калядзін, калядзін, я ў бацькі не адзін.
Караценькі кажушок, дайце мне піражок,
А наверх каўбасу, а то хату разнясу.
2. Шчадрую, шчадрую, каўбасу чую.
Дайце каўбасу, дамоў панясу.
Дайце другую, хоць даўгую,
Дайце трэццю, хоць авечу.
3. Шчадрыначка шчадравала,
Што ты, баба, гатавала,
Што варыла, што пякла -
Давай зразу да вакна.

Калядоўшчык. Шчасце гэтаму дому!
Каб нажалі 100 коп жыта,
Каб сям'я была сыта,
Жадаем вам здароўя, шчасця,
Каб не было нянасця,
Каб ваша хата была заўсёды багата!


Свята    “Масленіца”

   Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы

і літратуры Нічыпарук Таццяна Сяргееўна

 

1-ы скамарох.
Гэй, весялей ты збірайся, народ!
Крочыць вясна па планеце ўжо,
Крочыць і радасцю сэрца займае,
Вось гэта свята вясны нас чакае.
2-і скамарох. Мы клічам сюды ўсіх, хто любіць вяселле, песні і смех.
3-і скамарох. Мы адзначаем свята провадаў Зімы.
4-ы скамарох.Зіму праводзіць будзем, а Вясну сустракаць.
2-і скамарох. Вас чакаюць гульні, жарты — быць пахмурным тут не варта.
3-і скамарох.
У нашай школе свята — праводзіны Зімы.
Усе людзі весяляцца, і весялімся мы.
Вядучы:

У народзе кажуць: Хто на Масленку сумуе, таму ў годзе не шанцуе. А каб свята было сапраўднае,трэба паклікаць Масленіцу. Зробім гэта ўсе разам.

Масленка, Масленка

Нясі сыру,масла,

Каб зіма згасла.

Гучыць музыка, з’яўляецца Масленіца з кошыкам у руках.

Масленіца. Ого-го! Хто тут мяне кліча?

Вядучы: А вось і Масленіца дарагая, госцейка залатая. Павітаем яе, сябры. Чым жа цябе, госцейка дарагая, забаўляць, чым жа цябе, Масленіца, частаваць?

Масленіца: А мяне не трэба забаўляць. Я сама каго хачаш забаўлю. Гэта не проста кошык. Гэта скарбонка вясёлых загадак. Іх тут хопіць да самага рання. А частаваць мяне вядома чым, блінцамі.

Вядучы: Ну тады даставай, Масленіца, свае загадкі.

Конкурс 1.

Загадкі Масленіцы:

  1. Не шкадуюць мяне, мнуць, у печ гарачую кладуць, а як выпякуць, дык нажом будуць рэзаць. (Хлеб)
  2. А без чаго хлеба не спячэш? (Без скарынкі)
  3. Чорная карова ўвесь свет пабарола, белая ўстала – увесь свет падняла. (Ноч і дзень)
  4. Хто гаворыць на ўсіх мовах? ( Рэха)
  5. Без рук, без ног, а ўгару лезе. (Цеста)
  6. Нашу іх шмат гадоў, а колькасць іх не ведаю. (Валасы)
  7. Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках. (Рэшата)
  8. З віду – клін, развернеш – блін. (Парасон)

 

Конкурс 2 . Заплесці касу з ільну.

Конкурс 3. Кто першы з’есць блін.

Конкурс 4. Кто першы вып’е малако.

Конкурс 5. Бываюць у нас маразы і завеі, а каб не замерзнуць, трэба цёпла апранацца. Адзенем хусткі і шапкі.

Конкурс 6.

Масленіца. Увага я буду расказваць пра тую рэч, якая схавана ў маім кошыку, а вам неабходна яе адгадаць.

Першая рэч. На Беларусі ў час святкавання Масленіцы вельмі часта гушкаліся на арэлях. Лічылася, што гэта дапамагае таму, каб быў добры ўраджай адной расліны. Якая расліна маецца на ўвазе? (Лён).

Другая рэч. Гэта свойская жывёла, без якой не абыходзілася святкаванне Масленіцы.(Конь)

Трэцяя рэч. Масленіца ў народзе мела і іншую назву. З якою ежаю была звязана гэтая назва? (Сыр. Сырніца)

Чацвёртая рэч. Бліны, колы, катанне на колах вакол вёскі – чаму так паважалася ўсё круглае на Масленіцу? ( Круглыя рэчы нагадвалі сонца, якое прыносіла цяпло і вясну. Люстэрка, каб пускаць сонечнага зайчыка).

Пятая рэч. Самае цяжкае пытанне. Што рабілі людзі ў час святкавання Масленіцы, каб сагрэць сонейка ў яго далёкай вышыні, паскорыць надыход цяпла? (Палілі вогнішчы. У кошыку ляжыць свечка).

Конкурс 7. Круціць абручы. Хто даўжэй, той і выйграў.

Конкурс 8 . Гульня ў снежкі.

Вядучы. А цяпер мы пакажам Масленіцы сваю дасведчанасць і узгадаем прыказкі на тэму свята. Мы будзем называць частку прыказкі, а вы заканчваць яе.

  1. Масленіца – палізуха: сыр і масла …(палізала).
  2. Масленка з блінамі, а пост з …(грыбамі).
  3. Калі Масленіца ў маладзіку, сей вясною пшаніцу ва ўсю…( руку).
  4. Масленіца-белавутка казала: “Вясна будзе ды …(не хутка).
  5. А мы масленку ўсе чакалі – усе ( аладкі выпякалі).

Канцэрт

Дзеці кожнага класа выступаюць. Спяваюць песні, танцуюць, расказваюць вершы, паказваюць інсцэніроўкі.

Вядучы: - Дзякуй! Дзякуй!

Ці задавольны, вы дзеці?

Ці задавольная Масленіца?

 

Масленіца. Дзякую, даражэькія.

А цяпер бывайце, праз год Масленіцу чакайце.

З масленкай вас, ды з вясёлаю.

З вясной яснай.

З долечкай шчаснай!

 

Вядучы. Ну, усё, даражэнькія. Бывайце,

Блінцы спажывайце

Ды Масленіцу ўспамінайце.