Предметы гуманитарного цикла


План-канспект урока беларускай мовы 8 кл.

Тэма: Водгук на празаічны або вершаваны твор

Мэта: стварыць умовы для ўдасканалення вуснага і пісьмовага маўлення, выпрацоўкі ўмення пісаць водгук на вершаваны або празаічны твор, у якім адлюстроўваецца ўласнае меркаванне з апорай на добрае веданне зместу, мастацкай формы, апісанне свайго ўспрымання і разгорнутую ацэнку змястоўна-мастацкіх дэталяў першакрыніцы; садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, яго культурнай спадчыны.

Абсталяванне: табліца “Патрабаванні да водгуку”, апавяданне І.Грамовіча “Воблакі” , табліца “ Віды ўступу”

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Добры дзень, паважаныя, госці. Вітаю вас з першым днём вясны і жадаю вам добрага настрою. Хай сонечнае надвор’е сагравае вам душу, а  пажаданне Ул. Караткевіча спадарожнічае на працягу ўсяго ўрока.

“Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто - і тады пераможаш

  1. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу. Мэтавызначэнне.

Увага на дошку. (вучні агучваюць тэму ўрока, вызначаюць мэты з дапамогай дзеясловаў, запісаных на дошцы)

Ведаць:патрабаванні да напісання водгуку;

Умець:ацэньваць твор і матываваць свае ацэнкі; кампазіцыйна афармляць водгук.

  1. Засваенне новых ведаў. Слова н.
  • Што такое водгук? ( зварот вучняў да Тлум.слоўн. )

1.Водгук – гэта суб’ектыўнае паведамленне пра твор з элементамі аналізу, але без усебаковай характарыстыкі зместу і мастацкай структуры.

  1. Водгук – маўленчы твор, заснаваны на выяўленні эмацыйна-ацэначных адносін да прачытанага, убачанага, пачутага.

Мэта водгуку – расказаць у агульных рысах пра твор, падзяліцца ўраджаннямі, зацікавіць, пераканаць у сваіх ацэнках.Водгук як жанр патрабуе ад аўтара дэманстрацыі ведаў па тэорыі вершаскладання, спецыфіцы літаратурнага працэсу, ведання спецыфікі кіно, тэатра, умення сцісла, дакладна інтэрпрэтаваць змест, тэму, ідэю, выяўляць уласнае стаўленне, разважанні. Дзейнасць па напісанні водгукаў патрабуе творчасці, выяўляе чытацкі вопыт чалавека, дэманструе агульны ўзровень духоўнай і маўленчай культуры , ступень  далучанасці да мастацтва. Патрабаванні да зместавага напаўнення водгукаў натупныя (гл.табліцу): выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі, бачанне аўтарскай пазіцыі, вызначэнне ролі сюжэта, кампазіцыі, разуменне ролі мастацкіх вобразаў, бачанне ролі выяўленчых сродкаў, абгрунтаванне асабістых ацэнак, моўнае і кампазіцыйнае афармленне, наяўнасць творчага характару, пісьменнасць.

Патрабаванні да водгуку

  • Назваць аўтара, твор;
  • Выявіць жанр; асноўную тэматыку і праблематыку;
  • Раскрыць аўтарскую пазіцыю;
  • Вызначыць ролю сюжэта, кампазіцыі, вобразаў;
  • Бачыць мастацкія сродкі і абгрунтоўваць іх ролю;
  • Абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытанага;
  • Умець цытаваць, супастаўляць, праводзіць паралелі;
  • Умець кампазіцыйна афармляць працу.

 

  1. Знаёмства з празаічным творам і прыкладам водгуку на гэты твор.

Кaлi штo ёcць нaйпpыгaжэйшae ў cвeцe, тo, бaдaй, гэтa вoблaкi...   О, як яны збipaюццa! Як плывyць i pacтaюць y ciнявe! Нe нaглядзeццa, нe нaлюбaвaццa!    ...Вocь мaя чapaдa aвeчaк збiлacя ў гypт. Пoлyдзeнь. Спёкa.    Ляжыш нa пaгopкy. Глядзiш y нeбa. Нaд тa-бoю — пoзipкaм нe aбняць — блaкiтнaя шыpыня. Ты aдзiн пepaд ycёй гэтaй бязмeжнaй, нямoй глыбiнёй, з вoкa нa вoкa, тoлькi, здaeццa, мaтyxнa-зямля злёгкy тpымae цябe зa плeчы. Лeдзь-лeдзь. Здaeццa, aдapвeшcя i пaляцiш y гэтa блaкiтнae бяздoннe...    Аж cтpaшнa.    Стpaшнa, a xoчaццa пaляцeць, пaплыcцi. Хopaшa!    Вoблaкi нiбы тaбyн нa ciнiм пoлi. Адкyль яны?    Кyды няcyццa?    Нe, яны нe зacтылi. Яны плывyць.    Клyбкaмi pacтyць. Выpacтaюць. Гэтa, штo былo нaпepaдзe, зacтaeццa ззaдy. Ягo aбгaняe cяpэдняe... Нiбы pyкoй, aбнялo cябpoўкy. А cябpoўкa poбiццa мeншaй, paдзeйшaй. Ды янa ж нiкнe, pacтae! А пoбaч бeлым кpyглым кyпaлaм шyгaнyлa, yзнялacя cyceдкa-xмapa...    Як цyдoўнa!    Нe нaглядзeццa нa вoблaкi ў бязвeтpaны дзeнь. Яны мoгyць pacцi, выpacтaць, мoгyць знiкaць, як дым. Мoгyць клyбiццa нa aдным мecцы i paзpacтaццa ўшыpкi.    I зpaбiццa вeлiчэзнaй цяжкaй xмapaй. (Тaды дзeд кaжa — збipaeццa нa дoждж.) Гэтa xмapa нacyплiвaeццa, як бы згyшчaeццa, чapнee, i paптaм гpымнe гpoм, i з яe ўмoмaнт пacыплeццa дoждж. Бyйныя cepaбpыcтыя кpoплi ягo бyдyць cыпaццa нa зямлю, a нeпaдaлёкy — глянeш — acвeтлeны coнцaм, cтaiць зялёнa-зaлaты лec. Дpэвы цeшaццa, пaзipaючы ўгopy. Ім cвeцiць coнцa.    У вeтpaны дзeнь чacцeй бывaюць нiзкiя вoблaкi. Яны iмчaццa пa нeбe нa aднoй вышынi, як гaнцы. Шпapкa, бeз aглядкi, гypтaм. Сoнцa мiж ix тo выглянe, тo cxaвaeццa.    Нa бaлoцe мiж гycтыx aлeшын пacyццa aвeчкi. Тyт зaцiшaк... А зipнeш yгopy, вышэй вepxaвiння дpэў, тyды, дзe бягyць шпapкiя вoблaкi, бягyць здaлёк цi зблiзкy, i пaдyмaeш: гэтa жыццё iмклiвa бяжыць. Якoe янo iмклiвae!.. Дзecьцi cтaяць людныя гapaды. Людзi тaм cпяшaюццa, мyciць, як i гэтыя вoблaкi... Тyт нe aдчyвaeш тыx няcтpымныx плыняў. Нaляцiць вixop, кpaнe вяpшaлiнy aлeшыны. Янa зaшaпaцiць i cyпaкoiццa.    Тoлькi вoблaкi мoгyць pacкaзaць пpa няcтpымны pyx жыцця.    Іx тpэбa нaвyчыццa чытaць i paзyмeць. Вoблaкi бывaюць выcoкiя i нiзкiя. У двa пaвepxi i нaвaт y тpы. Ёcць pэдкiя i cyцэльныя. Ёcць вoблaчкi. Ёcць xмapкi. Ёcць пoxмapкi.    Адны пpынocяць яcнacць, пaгoдy, дpyгiя — нeпaгaдзь i нaвaльнiцy.    Вoблaкi ўпpыгoжвaюць нeбa, aпpaнaюць ягo. Тo, бывae, ycё ягo пaб’e нa гpyды. Тo вoблaчнaя гpaдa шлeйфaм-шaлiкaм пpaцягнeццa aд нeбacxiлy дa нeбacxiлy. Тo кoўдpaй зaцягнe ў aдным бaкy. Тo cepaбpыcтымi фipaнкaмi пepыcтыя xмapкi дoўгa вicяць нa вялiкaй вышынi...    Я яшчэ нiкoлi нe бaчыў гop. Дзe iм быць y нac нa Мiншчынe! А вoблaкi ў мaiм yяўлeннi мaлявaлi cтpoмкiя кpyчы. 3 вoблaкaў выpacтaлi выcaчэзныя xpыбты i нeпpaxoдныя цяcнiны. Зixaцeлi бeлa-cнeжныя шaпкi вяpшынь, i цямнeлi пячopы з вeчным змpoкaм. А кaлi coнцa xaвaлacя зa лec, cтa-тaк iшoў y cялo, — нa cyпpaцьлeглым aд зaxaдy нeбacxiлe вiднeўcя цэлы лaнцyг гop. Сaпpaўдныя xpыбты i нeдacягaльныя пiкi гopныx вяpшынь. Тaк пepaдa мнoй пaўcтaвaлi яшчэ нiкoлi нe бaчaныя Кaзбeк, Эльбpyc, Эвepэcт...    Я нiкoлi яшчэ нe бывaў y зaaпapкy aбo звяpынцы, aлe cлaнa ўпepшыню чaмycьцi ўглeдзeў y xмapax. Плылa тaкaя вялiкaя шэpaя xмapa з гaлa-вoй, з xoбaтaм. I вoчы мeлa. I нoгi... Дзe мнe бывaць былo ў кaзaчнaй кpaiнe, тaм, дзe цёплыя вoды, тaм, дзe pacтyць paйcкiя дpэвы! Алe пeйзaжы мopa, ciнь вeчнa бяcxмapныx нябёc я шмaт paзoў бaчыў, нaглядaючы вoблaкi...    Я нe вeдaў яшчэ, штo тaкoe вaйнa. А ўжo ў мaлeнcтвe ў xмapax бaчыў бoйкi нaшыx з вopaгaм. Тaм гpымeлi гapмaты. Імчaлacя чыpвoнaя кoннiцa. Тaчaнкa з кyлямётaм. 3-зa плячa aгpoмнicтым мячoм зaмaxвaўcя aciлaк y шлeмe. А ля ягo кopчылacя, выгiнaлacя шэpa-цёмнaя гaдзюкa. 3 пaшчы ў яe блicкaў aгoнь... Пoтым гaдзюкa pacпaдaлacя нa кaвaлкi, штo бpyднымi плямaмi яшчэ кoлькi чacy плылi пa нeбe...    Я нe бaчыў выбyxaў бoмб i cнapaдaў. А вoблaкi нaгaдвaлi мнe гэтa. Аднoйчы кycт пoлымя i дымy выpac y нeбe, нiбытa дзiкaя гpyшa нa пaлeткy, i дoўгa шyгaў пepaд мaiмi вaчымa ў нaдxмap’i.    Я любiў глядзeць нa вoблaкi. Глядзeць i дyмaць...    Нaйбoльшaя пpыeмнacць — глядзeць нa вoблaкi ў лeтнiя, пaгoдлiвыя днi, кaлi ў нeбe лётaюць птyшкi. Вяcнoю — жaвapaнкi. А ўлeткy — лacтaўкi i cтpыжы. Лacкaвa чылiкaючы, з iмклiвым cвicтaм яны пpaнociлicя нaд гaлaвoй.    А ўвoceнь нaдтa пaдaбaлacя, як выcoкa-выcoкa плaвaлi бycлы. Пaвoльнa, нe мaxнyўшы кpылoм, яны плaвaлi, збipaючыcя ў выpaй. Плaвaлi пa кpyзe, yзнiмaючыcя вышэй i вышэй... Вышэй вoблaкaў!..    Тaды xaцeлacя лятaць caмoмy.    Тoлькi шэpыя i пaxмypнa-зiмнiя вoблaкi былi нe пa cэpцy.    Сэpцa зaўcёды xвaлявaлa нaвaльнiцa...    У нaвaльнiцy ўcё тpaпятaлacя ў гpyдзяx. Я бaчыў, як xмapы ляцeлi ў poзным кipyнкy. Яны cтpaчaлicя. Уcё бyшaвaлa. Уcё ў пaвeтpы кiпeлa. Уce вoблaчкi, yce xмapы i пoxмapкi з-пaд coнeчнaй вышынi. Нaвaльнiчныя пepyны тaўклi ix, як мeciвa, i ceклi aгнicтымi мaлaнкaмi. Гpoм aдгyкaўcя ў cэpцы...    Стpaшнaвaтa былo. Аcaблiвa ў лece...    А ў coнeчны дзeнь, бывaлa, cяджy, гляджy... Здaeццa, тaкix вoблaкaў, як cёння, нe бaчыў нiкoлi. I здaeццa, нe ўбaчy...    Цyдoўнa!    I тaк штoдня.    Бo вoблaкi як caмo жыццё. Жыццё цячэ — xмapкi бягyць.

Тo бывaюць цёмнымi, тo яcнымi. Тo cпaкoйнымi, тo нecпaкoйнымi... Нe нaлюбyeшcя нa ix, як нa caмo жыццё.    Цi бaчылi вы, як xaвaeццa coнцa ў aгнicтыя пaдyшкi?    Абo як нoччy мecяц ycплывae нa нeбa... I зopaчкy кaля ягo мaлюceнeчкyю ўнaчы бaчылi? А xмapы пaдплывaюць дa мecяцa. Бeлыя, cepaбpыcтыя кpai, нiбытa ўдзeнь.    Тaкoгa дзiвa нe знoйдзeш i ў кaзцы. Хмapы i вoблaкi — гэтa мapы мaлeнcтвa. Мapы aб cтaлacцi. Аб пaзнaннi нязвeдaнaгa.

    Кaлi я ўпepшыню ляцeў нa caмaлёцe, пpы пacaдцы вeльмi пpaciў лётчыкa пpaляцeць cкpoзь вoблaкi. Абo нaд caмымi вoблaкaмi, блiзкa-блiзкa...    Лётчык пacлyxaў мянe. Нaш caмaлёт, y якiм мы ўчaцвяpыx, нядaўнiя cтyдэнты, ляцeлi, paптaм кpылoм дaкpaнyўcя дa пepшaгa вoблaчкa. Дзвepы кaбiны пiлoтa aдчынiлicя, i лётчык кpыкнyў, штocь-цi пaкaзвaючы пaльцaм. Алe зa гpyкaтaм мaтopa гoлac нeльгa былo пaчyць. Я пaдyмaў, штo нeштa здapылacя. Уcё мaглo быць... Я ўcтaў i пaдышoў дa пiлoтa.    — Бяpы вoблaкi pyкaмi! — кpыкнyў ён.— Бяpы, ты ж xaцeў...    Я зpaзyмeў ягo. Упepшыню пaдa мнoй плылi лёгкiя, як тyмaн нa cвiтaннi, pэдкiя вoблaчкi. Плылi мapы мaйгo мaлeнcтвa. I тyт я зглeдзeў чapaдy кapoў нa лyзe. Ля ix мaлюпaceнькyю кpoпкy — пacтyшкa...    Мы caпpaўды ляцeлi мiж xмap. Унiзe вoблaкi мaлeнcтвa, a ўвepce — пa-paнeйшaмy cлaўcя плacт знoў нeдacягaльныx aблoкaў нa вышыняx.

 

5.Праца з тэкстам:

- Ці спадабаўся твор? Чым уразіў  яго змест? Якія вобразныя бачанні ўзніклі ў часчытання?  

-Вызначым жанр (апавяданне-апісанне); тып (апісанне);  тэму( прырода); асноўную думку (трэба навучыцца бачыць і разумець прыгажосць);аўтарскую пазіцыю ( хмаркі разнастайныя, як жыццё, імі нельга не налюбавацца).

- Якія сродкі моўнай выразнасці шырока выкарыстоўвае пісьменнік, для найбольш яркай, запамінальнай карціны рэчаіснасці.

-Ці прысутнічаюць у тэксце сказы, якія адразу раскрываюць тэму? Ці магчыма выкарыстаць іх у якасці цытат?

 

Хвілінка рэлаксацыі.

Пад гэтую дзівосную музычную кампазіцыю ўявіце сябе на мяккім белым воблаку. Вам так добра, вы пазіраеце ўніз з вышыні птушынага палёту. Вы адпачываеце і целам і душою, але раптам узгадваеце, што, на жаль яшчэ не паспелі напісаць водгук на апавяданне І.Грамовіча… Працуем далей.

 

  1. Знаёмства з кампазіцыйнай будовай водгуку.

 

 

 

 

 

Кампазіцыйнае афармленне водгуку:

1.Уступ.

2.Асноўная частка.

3.Заключэнне.

 

 

 

Віды ўступаў

Прамы

·        з расшыфроўкі назвы;

·        з фармулёўкі тэмы;

·        са звароту да асобы пісьменніка;

·        з разважання па праблеме

Ускосны

·        з цытаты;

·        з рытарычнага пытання;

·        з прыказкі, прымаўкі, афарызма

Нечаканы

·        з яркага прыкладу;

·        з міні-сюжэта;

·        з кароткай прытчы, легенды ці падання

Магчымы змест водгуку

  1. I. Уступ:
  2. Выяўленне першаснага ўражання ад твора.
  3. Ланцужок пытанняў: Што ў творы падалося дзіўным? Што ў творы падалося незразумелым?
  4. Зварот да асобы пісьменніка.
  5. Расшыфроўка назвы твора.
  6. Фармуліроўка тэмы.
  7. Разважанне аб праблеме, заяўленай у творы.
  8. Кароткая гісторыя, прытча, легенда, цытата, прыказка, афарызм.
  9. II. Асноўная частка

У ёй разглядваюцца:

  1. тэматыка, праблематыка, ідэя твора.
  2. ключавыя вобразы і матывы.
  3. вобразна-выяўленчыя сродкі, іх прызначэнне.
  4. сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.
  5. гукапіс, рытм, інтанацыя.
  6. мастацкі час (час напісання – час, які адлюстраваны – “сучасны час”) і прастора (месца, дзе існуе герой).
  7. пафас твора, аўтарскі ідэал.
  8. літаратурны, гістарычна-культурны, філасофскі кантэкт.

III. Заключэнне

  1. Агульная ацэнка твора.
  2. Адказ на заданае вышэй пытанне.
  3. Асацыяцыі, якія выклікаюць вобразы, створаныя аўтарам.
  4. Сугучнасць сучаснасці.
  5. Рытарычнае пытанне, заклік.
  6. Афарызм, цытата.

 

Памятка “Як пісаць водгук”

  1. Некалькі разоў прачытай прапанаваны твор.
  2. Паспрабуй зразумець, якія пачуцці ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст. Пачні водгук са сваіх уражанняў.
  3. Можна пачаць водгук з паведамлення пра асацыяцыі, якія ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст, з успамінаў, з асабістага вопыту.
  4. Можна пачаць водгук з прыказкі, прымаўкі ці прытчы, якую ты ўспомніў, і змест якіх непасрэдна звязаны з асноўнай думкай твора.
  5. Памятай: пачатак павінен быць цікавым і арыгінальным.
  6. Улічвай, што словы “водзыў” і “водгук” – блізкія. Таму той водзыў на прачытаны твор, які ўзнік у цябе, і ёсць аснова водгуку.
  7. Вызначы тэму тэксту і пастарайся яе дакладна сфармуляваць, расказаць пра яе. Вызначы, як гэта тэма выражаецца аўтарам праз кампазіцыю тэксту.
  8. Памятай, не захапляйся пераказам тэксту: усё роўна ён будзе горшы за аўтарскі.
  9. Вызначы галоўную думку тэксту. Памятай, што яна значна шырэйшая за сам змест, мае абагульненні, гаворыць пра жыццёвую пазіцыю аўтара.
  10. Звярні ўвагу на назву твора, пракаменціруй яе. Калі назвы няма, паразважай, чаму аўтар не назваў твор.
  11. Калі ў тэксце ёсць героі, ацані іх паводзіны, характары, параўнай з сабой, з вядомымі выпадкамі ў літаратуры ці гісторыі.
  12. Ацані мову герояў.
  13. Самае цікавае ў водгуку – паказаць, якімі сродкамі аўтар раскрывае тэму. Знайдзі цікавыя параўнанні, метафары, увасабленні, гаваркія прозвішчы і інш., растлумач іх значэнне.
  14. Пракаменціруй гукапіс, пашукай словы, якія ствараюць мелодыю. Які сэнс гучання гэтай  мелодыі?
  15. Пашукай словы, якія надаюць тэксту колер, яго значэнне.
  16. Якімі сказамі і чаму карыстаецца аўтар?
  17. Пакажы, якія словы, словазлучэнні не толькі ствараюць мастацкую карціну, але і ўплываюць на твой стан, пачуцці.
  18. Адкажы на пытанні: - Якім ты бачыш аўтара твора? – Ці падзяляеш яго пунк гледжання?
  19. Калі ведаеш што-небудзь пра аўтара тэксту, то цікава падай гэтыя звесткі.
  20. Калі ты чытаў у іншых аўтараў творы па дадзенай тэме, абавязкова напішы пра свой чытацкі вопыт.
  21. У тэксце модна выкарыстаць вершы іншых паэтаў. (Дакладна!)
  22. Падумай, як закончыць водгук, каб адчувалася яго цэласнасць. Можна звярнуцца да пачатку работы.
  23. Пішы жвава, пранікнённа, даверліва і без памылак. Пішы так, каб чытачы адчулі тваю зацікаўленасць.

 

 

  1. Замацаванне новага матэрыялу
  • Падбор цытат. Афарызмаў, прыказак, прымавак з ліку прапанаваных.

 

Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця.

                                                                            Пятро Бітэль

Сувязь паміж мовай і прыродай краіны бесперапынная на працягу ўсяго існавання народа.

Яўхім Карскі

У сваім краі, як у раі.(прыказка)

 

  • Кампазіцыйнае афармленне вогуку вучнямі.
  • Агучванне найбольш удалых работ на прыканцы ўрока.

 

  1. Рэфлексія.

Пакладзіце на чысты ліст паперы сваю далонь, абвядзіце яе і напішыце на кожным пальцы свае думкі з нагоды сённяшняй працы на ўроку

  • Вялікі - для мяне было важным і цікавым ...
  • Указальны - мне спадабалася, што ...
  • Сярэдні - я атрымаў інфармацыю ...
  • Безыменны - я атрымаў бы вялікую карысць, калі б ...
  • Мезенец - для мяне было недастаткова ... (мне было цяжка ..., мне не спадабалася ...).

 

  1. Дамашняе заданне: дапрацаваць водгук

 


План-канспект урока па беларускай літаратуры 8 кл.

 

Тэма:  Камедыя Я.Купалы “Паўлінка”. Жыццё і побыт засцянковай шляхты

Мэты:

- спрыяць знаёмству вучняў з творчасцю Я.Купалы-драматурга, паглыбленню паняцця пра камедыю як жанр, знаёмству з гісторыяй напісання камедыі “Паўлінка” і яе першымі пастаноўкамі; набыццю ведаў пра выканаўцаў ролі Паўлінкі розных пакаленняў;

- стварыць умовы для развіцця навыкаў выразнага чытання драматычнага твора па ролях;

- садзейнічаць выхаванню цікавасці і павагі да нацыянальнай мастацкай спадчыны, гонару за яе лепшыя набыткі.

Абсталяванне: кнігавыстава, партрэт Купалы, відэазапіс камедыі “Паўлінка”

Ход урока

І. Арганізацыйны этап ( тэма, мэты).Слайд 1

Слова настаўніка. Слайд 2

Янка Купала – не толькі выдатны паэт. Драматургічная творчасць – гэта яшчэ адна грань яго непаўторнага таленту. І сёння на ўроку мы з вамі ўспомнім жанры драматургіі, пазнаёмімся з гісторыяй напісання камедыі “Паўлінка”, яе першымі пастаноўкамі, з выканаўцамі ролі Паўлінкі, паглядзім урывак са спектакля, прааналізуем першы акт п’есы.   Слайд 3

ІІ. Матывацыйны этап

1. Слова настаўніка

Імя Янкі Купалы вы сустракаеце не ўпершыню. Каб абагульніць звесткі па біяграфіі паэта і вывучаных творах, прапаную правесці літаратурную віктарыну.

2. Літаратурная віктарына         Слайд 4

1)  Дата нараджэння паэта; ( 7ліпеня 1882г.)

2) сапраўднае імя Янкі Купалы;  (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)

3) народнае свята, з якім звязаны выбар псеўданіма паэта; (купалле)

4) першы друкаваны верш Я.Купалы;   (“Мужык”)

5) газета, у якой працаваў нейкі час Я.Купала;   (“Наша ніва”)

6) першы зборнік вершаў Я.Купалы;  (“Жалейка”)

7) першы драматургічны твор Я.Купалы  (“Паўлінка”)

3.Франтальнае апытванне

- У якіх жанрах праявіўся талент Купалы?

- Успомніце творы Я.Купалы, якія мы вывучалі ў папярэдніх класах.

Проза: апавяданне “Як у казцы…”

Паэзія: верш “Спадчына”, паэмы “Курган”, “Магіла льва”.

-Яшчэ адна грань непаўторнага таленту Купалы- драматургічныя творы. Мы ўжо павінны нешта ведаць пра такія творы, бо знаёміліся з імі ў папярэдніх класах. ( А.Гарун “Датрымаў характар”, А.Дудараў “Вечар”)

- У чым асаблівасці драматычных твораў? (чытанне артыкула ў падручніку “Драматычныя жанры” с.299 – 300)

Абагулененне па прачытанаму, пачутаму ( запіс ў сшыткі) Слайд 5

1) наяўнасць канфлікта;

2) адсутнічае аўтарскі аповед, апісанне;

3) характар чалавека раскрываецца праз яго паводзіны, учынкі, выказванні;

4) наяўнасць рэмарак;

5) маюць форму дыялога;

6) пішуцца для пастаноўкі на сцэне.

- Нагадайце, якія драматургічныя жанры ведаеце?  Слайд 6

Слайд 7

Трагедыя – твор, у аснове якога ляжыць вельмі востры канфлікт, напрымірымая барацьба сурацьлеглых сіл, якая заканчваецца смерцю галоўнага героя.

Камедыя – твор, у якім камічна, у смешным выглядзе паказваюцца розныя з’явы жыцця з мэтай іх крытыкі.

Драма – твор, у якім паказваюцца з’явы паўсядзённага жыцця, канфлікты, але без трагічнай развязкі.

ІІІ. Інфармацыйна – пошукавы этап

Такім чынам Я.Купала звяртаецца да напісання драматургічных твораў.Што ж яго падштурхнула да гэтага?

1. Выступленне вучня “Купала – драматург”

Беларуская драматургія да Я.Купалы была прадстаўлена толькі некаторымі творамі. Сярод іх найбольш удалымі былі камедыі Дуніна-Марцінкевіча,якія аказалі ўплыў на п’есы Купалы. Гэта асабліва прыкметна на яго першай камедыі “Паўлінка”, 1913 год. Пасля рэвалюцыі 1905 года на Беларусі ўзнік першы беларускі паўпрафесійны тэатр начале з выдатным акцёрам і рэжысёрам Ігнатам Буйніцкім.Купала асабіста пазнаёміўся з ім у 1911 годзе, калі тэатр Буйніцкага быў на гастролях у Пецярбургу. Такім чынам, Я.Купала становіцца стваральнікам новага рэпертуару для беларускага тэатра. Пасля “Паўлінкі” былі “Прымакі”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”.

- Вядома, што сваю будучую камедыю Я.Купала пачаў пісаць як празаічны твор.

2. Выступленне вучня    “Гісторыя напісання п’есы “Паўлінка”

Наведваючы рэпетыцыі і пастаноўкі гуртка беларускіх студэнтаў у Пецярбургу, Купала не раз гаварыў:” Трэба нам мець свае п’есы – камедыі і драмы.” Ён часта гаварыў пра камедыю. У свядомасці Купалы жыла думка напісаць твор аб паяўленні на вёсцы моладзі з новым светаадчуваннем. Паэт пачаў пісаць такі твор, толькі думаў здзейсніць свае жаданні ў празаічнай форме. Але захапленне тэатрам скіравала ў новае драматургічнае рэчышча. У чэрвені 1912 года Я.Купала завяршыў камедыю “Паўлінка”. П’еса выйшла асобнай кнігай у выдавецтве “Загляне сонца і наша аконца” і вельмі хутка пакінула паліцы кнігарняў. Аўтар пазначыў “Паўлінку”, як сцэны з шляхецкага жыцця. П’есу Купала “спісваў” з жыцця. Паводле ўспамінаў сястры паэта, вядома, што для большасці персанажаў камедыі прататыпамі паслужылі рэальныя вясковыя людзі, якіх Купала добра ведаў. Амаль усе персанажы ўзяты з рэальнасці, як дзве кроплі вады, падобныя да прататыпаў. Уся ваколіца ўгадвала за персанажамі камедыі знаёмых людзей і ад душы смяялася з іх.

- Камедыя “Паўлінка” з часу свайго з’яўлення займае сталае месца ў рэпертуары прафесійных і самадзейных тэатраў. 

3. Выступленне вучня “Сцэнічнае жыццё “Паўлінкі”      Слайд 8

Упершыню п’еса была пастаўлена ў 1913г. у Вільні драматычным гуртком беларускіх студэнтаў. РолюПаўлінкі выконвала Соф’я Маркевіч.На прэм’еры прысутнічаў Я.Купала, які спецыяльна прыехаў з Пецярбурга. Не меншы поспех мела пастаноўка студэнтаў-беларусаў з Пецярбургскага ўніверсітэта  9 лютага 1913 года. Ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка.Вядома, што сам Купала прысутнічаў на рэпетыцыях у Вільні і ў Пецярбургу. 15 жніўня 1913 года паказ “Паўлінкі” адбыўся ў Радашковічах на радзіме паэта. Пасля афіцыйнага адкрыцця Беларускага драматычнага тэатра, у верасні 1920 года, у яго рэпертуары з’явіўся спектакль “Паўлінка” у пастаноўцы Фларыёна Ждановіча. У час Вялікай Айчыннай вайны акцёры беларускага тэатра імя Я.Купалы працавалі ў Томску. Там 23 мая 1944 года адбылася прэм’ера “Паўлінкі” ў пастаноўцы Льва Літвінава. Пасля вайны акцёры вярнуліся на радзіму. Поспех “Паўлінкі” ў пасляваенным Мінску быў трыумфальным. Гэты спектакль стаў своеасаблівай візітоўкай Купалаўскага тэатра. “Паўлінкай” адкрываецца кожны тэатральны сезон. Да купалаўскай “Паўлінкі” звярнуўся і тэатр музычнай камедыі – створана адноўленая аперэта. У 1952 годзе камедыя была экранізавана студыяй “Беларусьфільм”.

4. Выступленне вучня “Выканаўцы ролі Паўлінкі”    Слайды 9, 10, 11, 12

Папоўніць галерэю неўвядальных Паўлінак у Купалаўскім тэатры лічыцца за вялікі гонар. І ў кожнага пакалення гледачоў свая Паўлінка.Першай пасля Паўліны Мядзёлкі гэтую ролю атрымала Раіса Кашэльнікава. У 1944г. яна ўжо была зоркай і саракагадовай жанчынай, якая іграла 19-гадовую беларуску Паўлінку. У гэтай ролі Кашэльнікава выходзіла амаль 10 гадоў. Бірута Дакальская ролю Паўлінкі атрымала выпадкова. З першага спектакля, працуючы ў масоўцы, актрыса вывучыла галоўную ролю сама.Аднойчы ў 1953г. Кашэльнікава захварэла, а пра тое, што Дакальская ведае ролю на памяць, ведалі ў тэатры ўсе. Пасля адзінай рэпетыцыі яна выйшла на сцэну і на 10 гадоў стала галоўнай у гэтым спектаклі. Лёсавызначальнай стала Паўлінка і для Алы Доўгай, якая аддала ёй 17 гадоў творчага жыцця.Сёння Ала Доўгая таксама выходзіць на сцэну ў гэтым спектаклі, але ўжо ў ролі маці Паўлінкі.Даўжэй за ўсіх – на працягу 18 сезонаў- іграла ролю Паўлінкі Зоя Белахвосцік, якая яшчэ студэнткай дэбютавала ў гэтай ролі.

- Сёння на ўроку ў нас ёсць свая Паўлінка.Вучні падрыхтавалі і гатовы паказаць зараз урывак з камедыі “Паўлінка”

5. Інсцэніроўка урыўка з п’есы “Паўлінка” ці выразнае чытанне 1-ай з’явы камедыі

IV. Трэніровачна-карэкцыйны этап

1. Работа з тэкстам         Слайд 13

- Што складае аснову канфлікта камедыі?

- Чаму Якім Сарока схіляе Паўлінку да тайнага шлюбу?

- Як спачатку ставіўся бацька Паўлінкі да Якіма? Чаму перамяніліся яго адносіны да Якіма? Што ўстрывожыла бацьку?

-Як жывецца Паўлінцы ў роднай хаце?

- Хто навучыў Паўлінку самастойна разумець жыццё? Да якой высновы прыходзіць Паўлінка?

- Якімі рысамі характару аўтар надзяліў гераіню?

- П’еса “Паўлінка” – камедыя. Што ж высмейвае ў ёй аўтар?

- Ці ведаеце вы, хто такі шляхціч, што такое шляхта?

Шляхта – 1) Дробнапамеснае дваранства ў Польшчы ў 13-20 ст.ст.

2) У дарэвалюцыйнай Беларусі жыхары фальваркаў і засценкаў

( хутароў ).

-Якім , на вашу думку, павінен быць дваранін? Падбярыце эпітэты

( высакародны, інтэлігентны).

-  Ці падобны Сцяпан Крыніцкі на шляхціча? Прывядзіце прыклады з тэксту яго паводзін. 

2. Урывак з відэазапісу спектакля “Паўлінка”

3.Работа з пытаннямі тэсту

 

ТЭСТ

1. Гады жыцця Я.Купалы

а) 1881 – 1942

б) 1882 – 1942

в) 1882- 1952

2. Твор, у якім камічна паказваюцца жыццёвыя з’явы з мэтай іх крытыкі

а) драма

б) трагедыя

в) камедыя

3. Першы драматургічны твор Я.Купалы

а) камедыя “Паўлінка”

б) драма “Раскіданае гняздо”

в) п’еса “Прымакі”

4. Год напісання камедыі “Паўлінка”

а) 1913

б) 1912

в) 1908

5. Упершыню на сцэне “Паўлінка” была пастаўлена

а) у Вільні

б) у Пецярбургу

в) у Радашковічах

6. Першай выканаўцай ролі Паўлінкі з’яўляецца

а) Соф’я Маркевіч

б) Паўліна Мядзёлка

в) Раіса Кашэльнікава

7. Дзе адбываецца дзеянне камедыі “Паўлінка”?

а) у хаце Сцяпана Крыніцкага

б) у хаце Пранціся Пустарэвіча

8. Якую кнігу купіў Сцяпан Крыніцкі на рынку?

а) кнігу М.Горкага

б) каляндар

в) зборнік вершаў Я.Купалы

Адказы    Слайд 14

V. Дамашняе заданне    Слайд 15

Прачытаць 1-6 зявы( с. 301- 312), пытанні 1 – 4.

VI. Рэфлексія        Слайд 16

-З якімі думкамі вы пойдзеце з урока?

-Як вы можаце выкарыстаць атрыманыя на ўроку веды?

VII. Каменціраванне адзнак

 


 


ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (7 кл.)

Тэма:  Максім  Танк  “Дрэвы паміраюць…”

Адукацыйная мэта: мяркуецца, што ў выніку дзейнасці вучні будуць

ведаць: жанравую адметнасць філасофскай лірыкі (свабодны верш), вобразныя сродкі паэзіі.

умець: знаходзіць вобразна-выяўленчыя сродкі ў вершы, заўважаць філасофскі падтэкст у творы.

выхоўваць:  культуру ўзаемадзеяння і самастойнага суджэння.

Задачы асабістага развіцця:

1) садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў параўноўваць, аналізаваць, выказваць уласныя меркаванні, абагульняць, рабіць вывады;

2) стварыць умовы для развіцця ў вучняў навыкаў сама- і ўзаемакантролю, рэфлексійнай дзейнасці, камунікатыўнай культуры праз індывідуальную работу, работу ў групах.

3) фарміраваць аптымістычную і ўстойлівую жыццёвую пазіцыю, заснаваную на гуманістычных каштоўнасцях.

 

Прагнозны вынік урока: мяркуецца, што ў канцы ўрока вучні будуць фармуляваць паняцце свабоднага верша (верлібра) з улікам яго адметнасцей, разумець асноўную думку верша “Дрэвы паміраюць” – “Сутнасць жыцця прыроды і чалавека – у вечным руху, у здольнасці мяняцца, захапляцца і здзіўляцца”.

Тып урока: камбінаваны.

Гласарый

  • Кропля
  • Свабодны верш (верлібр)
  • Вобразна-выяўленчыя сродкі
  • Кластар
  • Філасофскі падтэкст
  • Хоку

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, экран, камп’ютар.

Дыдактычнае забеспячэнне ўрока: выявы кроплі, дрэва сухога, дрэва зялёнага; ліст дзейнасці на ўроку, верш Анатоля Вярцінскага «Дзівак чалавек», табліца “Шкала набраных балаў”.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.
  • Добры дзень. Сядайце, калі ласка. Давайце пазнаёмімся сёння, як быццам упершыню!На пытанні, калі ласка, адказвайце шчыра, не саромячыся. Мяне завуць Таццяна Аляксандраўна. Я – ветлівая, спачувальная, адказная за даручаныя справы асоба, якая ненавідзіць ленцяёў і мухляроў. А зараз Ваша чарга. А зробім мы гэта наступным чынам: у Вас на сталах ляжаць кропелькі. Напішыце на іх, калі ласка, адно слова, якое найбольш поўна характарызуе Вас як асобу. У Вас на гэта паўхвіліны.
  • А зараз звярніце ўвагу на гэтае дрэва. Вы бачыце, што на ім няма лісця. А каб з’явіліся лісцікі, дрэва трэба паліваць. Таму, калі ласка, давайце прымацуем свае кропелькі над нашым дрэвам, толькі па аднаму, называючы пры гэтым сваё слова.
  • Дзякуй за знаёмства. Я нездарма пачала сённяшнюю размову з паняцця “дрэва”, бо яно ўвасабляе сабой спрадвечны філасофскі сімвал жыцця, аб гэтым і сведчыць тэма нашага ўрока. Зачытай, калі ласка, .... (імя вучня) - Філасофскае абагульненне ў свабодным вершы Максіма Танка “Дрэвы паміраюць…. Давайце яе запішам у свае сшыткі.
  1. Праверка дамашняга задання. (Метад “Кластар”).

Задача:

-праз метад “кластар” актывізаваць і сістэматызаваць веды вучняў па папярэдне пройдзенаму матэрыялу;

-развіваць лагічнае мысленне, уменне рабіць высновы.

Вучням прапануецца кластар “Свабодны верш”, які неабходна запоўніць, сыходзячы з дамашняга задання.

  • Звярніце ўвагу на слайд. (Слайд 1). Ітак, перад вамі кластар, у які неабходна ўпісаць, згодна з яго гронкамі, характэрныя адметнасці свабоднага верша. Упішыце, калі ласка, гэтыя адметнасці на вашых лістах дзейнасці 2хв.
  • Час выйшаў. Самаправерка. (Слайд 2). У вас на сталах ляжаць лісты кантролю. Пазначце туды, калі ласка, сваю колькасць набраных балаў, у залежнасці ад правільных адказаў. Максімальны бал – 4.

Падвядзенне вынікаў.

  • Ітак, што мы з вамі паўтарылі пра свабодны верш?

Вынік: СВ – гэта невялікі па аб’ёме верш, які характарызуецца кароткімі адрэзкамі-радкамі, без строгага рытму і рыфмы.

  1. Матывацыя і мэтавызначэнне.
  • Але гэта не ўсе адметнасці. Як мы бачым, на кластары ў нас 3 вольныя кругі. Наша задача на ўроку паступова запоўніць і іх і атрымаць цэласнае ўяўленне пра свабодны верш.
  • Я Вам прапаную зноў звярнуцца да тэмы і падумаць пра мэты сваёй работы на ўроку.

  -Напэўна, мы будзем чытаць і аналізаваць свабодны верш на прыкладзе верша Максіма Танка “Дрэвы паміраюць...”

 -Дазнаемся яшчэ пра некаторыя рысы верлібра.

Падвядзенне вынікаў.

  • Правільна. Бо тэорыя без практыкі, як тое дрэва без каранёў. Так і свабоднаму вершу патрэбен філасофскі падтэкст. Як вы разумееце паняцце “філасофскі”.

- спакойны, разважлівы, удумлівы. Твор, у аснову якога пакладзена глыбокая ідэя. Раскрываць якую мы будзем сёння.

  1. Работа над творам Максіма Танка “Дрэвы паміраюць...”

Інтэрактыўны метад “акварыум”

Задачы:

  • захаваць цікавасць да тэмы пры непасрэднай рабоце з новай інфармацыяй;
  • асэнсаваць новую інфармацыю;
  • суаднесці яе з ужо вядомымі тэарэтычнымі звесткамі.
  • Зараз прагучыць верш Максіма Танка “Дрэвы паміраюць”. І я папрашу Вас заплюшчыць вочкі і падумаць, якія пачуцці радкі твора ў Вас выклікаюць. (Настаўнік чытае верш “Дрэвы паміраюць” пад музыку). (Слайд 3)

Дрэвы паміраюць,

Калі перастаюць пазнаваць

Змены года

І не адгукаюцца рэхам;

Вада – калі забывае,

Куды ёй плыць,

І нікому не спатольвае смагі;

Зямля – калі перастае

Радзіць хлеб

І быць калыскай песняў;

Чалавек – калі страчвае здольнасць

Здзіўляцца і захапляцца

Жыццём.

  • Якія пачуцці пакладзены ў аснову верша?Яшчэ раз самастойна перачытайце верш.

Тлумачэнне ўмоў работы на ўроку.

  • Звярніце, калі ласка, увагу на тыя таблічкі, якія стаяць на вашых сталах. Так, гэта Экспертная група і Дзеючыя асобы. Задача экспертных груп пазначыць адказы на пытанні, якія будуць задавацца дзеючым асобам, пры дапамозе алоўкаў, фламастараў у выглядзе схем, малюнкаў. 1 экспертная група адказвае на пытанне “Філасофскі падтэкст у вершы Максіма Танка “Дрэвы паміраюць” на прыкладзе дрэваў, 2 – вады, 3-зямлі, 4-чалавека.
  • А мы пераходзім да дзеючых асоб. Толькі адна ўмова – трэба выказвацца ўсім па ланцужку. Калі адказу няма, значыць гаворыце “Адпачну”.
  • Пытанні (знаходзяцца на дошцы, прыкрытыя паперай):
  • №1. Якія думкі выклікае ў кожнага з вас гэты верш, пачуцці?
  • №2. Звярніце ўвагу на слайд. Там знаходзяцца вобразна-выяўленчыя сродкі. Размяжуйце іх, калі ласка, згодна з азначэннем.

Узаемаправерка правільнасці запаўнення табліцы. (Слайд5) Максімальны бал – 6.1,5хв.

  • Так, гэтае заданне дапамагло нам узгадаць вобразна-выяўленчыя сродкі. Адсюль пытанне: “Пры дапамозе якіх сродкаў аўтар перадае свае думкі?” (метафара, увасабленне, афарызм). Дадатковае пытанне на плюс-бал – колькі сказаў ужыта ў вершы? (адзін)

Вывад: Метафара (чалавек (памірае) – калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём), увасабленне (дрэвы паміраюць і не адгукаюцца рэхам; зямля перастае радзіць хлеб, вада не спатольвае смагі) надаюць мове выразнасць і афарыстычнасць. Таму першыя нашы пытальнікі ў кластары мы пазначым як выразнасць мовы, афарызмы.

 

 

 

Фізкультхвілінка.

(Давайце ўявім сябе дрэвам, вось павеяў ветрык, галінкі закалыхаліся, пад дрэвам працякае рэчанька, хвалі якой шумяць, а пад самым карэннем дрэва з’явіўся маленькі расток, які праз пэўны час стане таксама магутным і моцным асілкам-дубам, які будзе нагадваць шчаслівага чалавека, які рухаецца, ідзе  па жыцці).

  • №3. Які падтэкст вы бачыце ў наступных радках? (Слайды 6-8)

- Здольнасць мяняцца.

  • А зараз я папрашу Вас памяняцца месцамі з экспертамі згодна свайго колеру. У каго ружовы колер – да ружовага, зялёны – да зялёнага і г.д.
  • Ідзем далей. Пытанне №4. Які падтэкст вы бачыце ў наступным чатырохрадкоўі? (Зачытвае настаўнік)

- Вада не павінна стаяць, рух – гэта жыццё.

  • Пытанне №5. Які падтэкст вы бачыце ў наступным чатырохрадкоўі? (слайды 9-11)

-Зямля дае ўсім нам жыццё.

  • Пытанне №6. Каб лешп зразумець сэнс радка: «Чалавек (памірае) - калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём», праслухаем твор Анатоля Вярцінскага пра вечнае імкненне чалавека да пазнання свету - верш «Дзівак чалавек». (Чытае вучаніца). Вы праслухалі, а зараз патлумачце сэнс радка.

Падвядзенне вынікаў.

Задачы:

  • даць практычнае заданне на падставе вывучанай інфармацыі і зрабіць яго самааналіз;
  • зрабіць творчую прэзентацыю атрыманых ведаў праз праект “Філасофскае абагульненне”
    • Такім чынам, у нас засталося апошняе пытанне “Які ж агульны падтэкст верша? Яго філасофскае абагульненне?” Я папрашу нашы экспертныя групы прэзентаваць свае праекты. У кожнага з вас 1 хв.  

Вывад: Сутнасць жыцця прыроды і чалавека – у вечным руху, у здольнасці мяняцца, захапляцца і здзіўляцца. Давайце адзначым на нашым кластары “Філасофскі падтэкст”.

  • Такім чынам, мы запоўнілі кластар тымі ведамі, якія сёння набылі па азначэнню верлібру. Давайце зачытаем поўнасцю, у чым жа адметнасць свабоднага верша. (Слайд 12)
  • Скажыце, калі ласка, усе згодны з тым, што верш “Дрэвы паміраюць...” – гэта верлібр.
  • Падлік балаў, выстаўленне выніковых адзнак (Слайд 23).

Дамашняе заданне.

  1. Стар.219-220, чытаць верш, адказваць на пытанні пасля твора.
  2. Параўнаць верш А. Разанава “У парку…” з вершам М. Танка “ Дрэвы паміраюць”. У чым яны падобныя?
  3. Паспрабаваць скласці ўласны свабодны верш на вольную тэму.

 

 

 

 

 

Рэфлексія

Метад  “Хоку”

5-7-5 складоў

  • На кропельках, якія ляжаць на Вашых сталах, неабходна напісаць выснову “Філасофскае абагульненне свабоднага верша” цікавым метадам “Хоку”, які складаецца.
    1. 5 складоў (галосных)
    2. 7 складоў
    3. 5 складоў

Напрыклад,

Лёс чалавека

Здольнасць захапляцца

Свабода і рух

 

 

  • Прымацуйце, калі ласка, свае кропелькі на наша дрэва. І ў выніку, дзякуючы нашым кропелькам, клопату нашаму, мы вырасцілі прыгожае дрэва.
  • Скажыце, Вы атрымалі сёння задавальненне ад сваёй працы. Значыць, Вы не страцілі здольнасць захапляцца і здзіўляцца, а гэта і ёсць жыццё!

 

 

Дзякуй за ўрок.

 

 

 

 

 

 

Дадатак 5

Шкала набраных балаў

Балы

Адзнака

13 і больш

10

12 балаў

9

10-11 балаў

8

9 балаў

7

7-8 балаў

6

6 балаў 

5

5 балаў

4

4 балы

3

2-3 балы

2

1 бал

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

Я.Колас “Дарэктар”

Паэтычнае адлюстраванне штодзённага жыцця сялянскіх дзяцей.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ: арганізаваць і накіраваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў на актуалізацыю ведаў пра жыццё і творчасць Я. Коласа, падрыхтаваць іх да засваення новага матэрыялу;

звярнуць увагу на паэтычнае асэнсаванне паўсядзённага ў жыцці сялянскіх дзяцей; дапамагчы спасцігнуць аўтарскую пазіцыю ў паказе жыцця сялянскіх дзяцей;

удасканальваць навыкі пяцікласнікаў выразнага чытання сюжэтнага паэтычнага твора, характарызаваць герояў, аналізаваць паэтычныя прыродаапісальныя замалёўкі;

развіваць творчыя здольнасці вучняў, складаць сінквейн;

выхоўваць пачуццё захаплення прыродай роднага краю, цікавасць
да мінулага краіны.

Матэрыялы і абсталяванне: мультымедыйнае суправаджэнне ўрока, узоры саматканых тканін, лісткі белага колеру, каляровыя алоўкі, фламастары.

ТЫП УРОКА: урок вывучэння новага матэрыялу.

ВІД УРОКА: урок з элементамі французскай педмайстэрні, групавая форма работы.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант
  2. Актуалізацыя ведаў праз работу з эпіграфам

Мы пачынаем вывучаць новы раздзел падручніка, які называецца “Сцежкамі дзяцінства”. Чаму, на вашу думку, ён мае такую назву?

1.    Работа з эпіграфам да раздзела (с. 3).

  • Як вы разумееце словы К. Цвіркі?
  • Чаму сцежкі маленства – гэта лекі ад розных калецтваў?
  • Чаму дзяцінства лічыцца самым лепшым і светлым часам у жыцці чалавека?
  1. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока.

Агучванне тэмы – Сёння мы працягнем працу з творам ужо добра вам вядомага беларускага паэта і пісьменніка Якуба Коласа “Дарэктар”.

Вызначэнне мэт урока:

  • больш падрабязна пазнаёміцца з жыццёвым шляхам Я. Коласа;
  • звярнуць увагу на апісанне ў творы прыгажосці роднага краю;
  • зрабіць экскурс у мінулае і паглядзець, як жылі дзеці ў сялянскай сям’і і як яны атрымлівалі адукацыю;
  • прааналізаваць сродкі мастацкай выразнасці.

  

  1. Праца з новым матэрыялам.
  2. Уступнае слова.

                       

  1. Выступленне творчай групы з праектам “Якуб Колас” (адзін прадстаўнік ад групы).

1 вучань. Якуб Колас – гэта літаратурнае імя Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Так ён падпісваў свае мастацкія творы. А калі ён быў хлопчыкам, яго звалі Косцікам, Костусем, Кастусём. Костусь нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, што каля Стоўбцаў. У хаце стаялі печ, стол, ложак, куфар. Дзеці спалі на печы, а немаўля – у люльцы-калысцы, якая падвешвалася да столі і знаходзілася побач з ложкам бацькоў.

 

2 вучань.     О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных

Балатоў тваіх, азёр,

Дзе пад гоман хваль крынічных

Думкідумаепрастор;

Дзе ўвосеньплачуць лозы,

Дзевяснойлугі цвітуць,

Дзе шляхом старым бярозы

Адзначаюць гожа пуць?..

 

3 вучань. Бацьку звалі Міхаілам Казіміравічам. Ён служыў лесніком: вартаваў лес, які належаў князям Радзівілам. Бацька быў вельмі дужы, працавіты і старанны ў справах. Сваіх дзяцей ён выхоўваў паслухмянымі. Лесніку даводзілася выконваць розныя даручэнні ляснічага, лавіць рыбу для панскага стала, высочваць мядзведжыя і ласіныя мясціны перад прыездам паноў на паляванне.

 1 вучань. Костусь вельмі любіў сваю маці – Ганну Юр'еўну. Увесь час маці была ў працы. Яна завіхалася па хаце, падтрымлівала парадак, гатавалаесці, вяла гаспадарку, улеткупрацавала ў полі, на агародзе. Ганна Юр'еўнаўмелапрасці, ткаць, вышываць, вязаць. Яна любіласпяваць і ведала шмат народных песень. 3 ахвотаюмаціраспавядала дзецямказкі, спявалаім, вучылаіхлюбіцьпрацу, паважацьлюдзей.

 3 вучань. Разам з Міхалам жыў яго брат Антось, з якім дзеці лавілі рыбу, хадзілі на паляванне, ездзілі па сена. Меў ён да дзяцей ласку і падыход, можа, таму, што сваіх дзяцей не меў. Любіў пасмяяцца, умеў пажартаваць і пакпіць. Вольнаю хвілінаю ў зімовыя вечары дзядзька Антось дурэў і забаўляўся з пляменнікамі.

1 вучань. Вясною леснікоў часта пераводзілі на новыя месцы службы. 3 Акінчыцаў бацькі пераехалі ў Мікалаеўшчыну, потым у Ласток, а пазней, калі Костусю ішоў восьмы год, сталі жыць у Альбуці. Леснікова хата знаходзілася каля лесу. Ён чараваў сваёй прыгажосцю. Лес быў сябрам дзяцей. Улетку часта лазілі па дрэвах і хаваліся там сярод густых галін, збіралі суніцы, чарніцы, шукалі маліны. Калі набліжалася восень, дзеці ішлі ў грыбы. Лес шчодра дзяліўся сваім багаццем.

 

3 вучань. Кастусь вырас, закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам. Пасля ён стаў славутым пісьменнікам і напісаў шмат розных твораў, сярод якіх і славутая паэма «Новая зямля», якая па праву лічыцца энцыклапедыяй народнага жыцця, паэтычным нацыянальным гімнам ХХ стагоддзя. 

  • Як вы разумееце значэнне слова “дарэктар”?

П:        Дарэктар — хатні настаўнік у вёсцы.

           Дырэктар — кіраўнік прадпрыемства, установы.

  1. Фізкультхвілінка.

Зноў у нас фізкультхвілінка,

Нахіліся, ну-ка, ну-ка!

Распраміся, пацягніся,

Хуценька назад прагніся.

Размінаем рукі, плечы,

Каб сядзець лягчэй дарэчы,

Каб пісаць, чытаць, лічыць.

І язык наш памаўчыць.

Галава не хоча думаць,

Трэба ёй дапамагчы.

Управа-ўлева, раз і два.

Думай, думай, галава.

  1. Замацаванне новага матэрыялу.

Вернемся да нашага твора.

  1. Аналіз СМВ.
  • У якую пару года адбываюцца падзеі? (Восень)

4 вучань.                   …На ніцях белай павуціны

                                   Прывозяць восень павучкі.

Яе красёнцы, чаўначкі

У моры лесу мільгатнулі

І лісце ў багру апранулі.

І з кожнай лісцевай галоўкі

Глядзіць твар восені-свякроўкі.

                                   Павее ветрык – шурхнуць травы:

Няма ў ім ласкі, ні забавы.

Не - то не шолах каласочкаў.

Не смех блакітных васілёчкаў

У межах росных збажыны;

Не – то не музыка вясны,

А ціхі жаль і нараканне,

З жыццём і з сонцам развітанне.

Шыбуюць гусі ў край далёкі

І жураўлі ў той самы край.

Бывай жа, лецейка, бывай!

Бывайце, родныя валокі!

  • Якой паўстае восень у прачытаных радках? (Сумнай, параўноўваецца з ціхім жалем і нараканнем, развітаннем з жыццём і сонцам)
  • Нельга разглядаць твор і не дакрануцца да прыгажосці роднага слова. Паспрабуйце знайсці СМВ у прапанаваных радках і запісаць іх у табліцу (5 хвілін).

Сродкі мастацкай выразнасці

Прыклады з тэксту

Эпітэты

Мора лесу, лісцевая галоўка, восень-свякроўка, край далёкі

Метафары

Прывозяць восень павучкі; красёнцы, чаўначкі мільгатнулі і лісце ў багру апранулі; глядзіць твар восені, шурхнуць травы, шыбуюць гусі

Параўнанні

Не - то не шолах каласочкаў, не смех блакітных васілёчкаў, не – то не музыка вясны, а ціхі жаль і нараканне, з жыццём і з сонцам развітанне

Звароткі

Бывай жа, лецейка, бывай!

Бывайце, родныя валокі!

  1. Абмеркаванне адказаў (па чарзе выступае адзін прадстаўнік ад кожнай групы, астатнія слухаюць і дапаўняюць).
  2. Рэтраспектыўна-аналітычная гутарка.

Уявіце, калі ласка, што мы з вамі знаходзімся ў звычайнай сялянскай хаце. Давайце паслухаем, пра што там ідзе размова.

  • Прачытаць урывак (с. 4 - ад слоў “Ну, – кажа раз Міхал, як будзе?” да слоў “Але ці будуць хлопцы слухаць?”).
  • Якая думка трывожыла Міхала з надыходам восені? (Дзеці ўжо пайшлі ў школу, трэба нешта вырашаць з вучобай сваіх дзетак)
  • Чаму бацька не мог паслаць дзяцей ў школу?
  • Хто такі Яська Базылёў? Як ён апынуўся ў Міхала? (Яська Базылёў – вясковы хлопец. Ён чатыры гады вучыўся ў школе. Бацька наняў хлопца, каб той вучыў дзяцей дома, бо аддаць у школу не было магчымасці. Гэта каштавала вялікіх грошай, а ў сям’і не было лішняй капейкі).
  • Зачытаць радкі, дзе падаецца партрэт дарэктара (с. 6).
  • Якія вывады пра жыццё і характар хлопчыка можна зрабіць на падставе гэтага апісання?
  • Якое ўражанне аказалі на хлопчыка незнаёмыя мясціны і чужая хата?
  • Назваць рысы характару, уласцівыя Яську Базылёву(сарамлівы, палахлівы ў нязвыклых абставінах, памяркоўны, даверлівы, шчыры, адказны, настойлівы)
  • Як вы думаеце, для чаго Яська ўзяў з сабой боты? (гаспадарлівы, беражлівы)
  • Чаму можа навучыць гэты дарэктар сваіх вучняў?
  1. Творчая праца. Характарыстыка Яські Базылёва.
  • Кожнай групе скласці сінквейн пра Яську Базылёва.
  • Заслухоўванне і каменціраванне адказаў.
  1. Падвядзенне вынікаў урока. Адзнакі за ўрок. 
  1. Што вы новага даведаліся з біяграфіі Я.Коласа?
  2. Як праходзіла навучанне большасці дзяцей на пачатку ХХ ст.?
  3. Пры дапамозе якіх СМВ аўтар апісвае прыгажосць роднага краю? Якіх СМВ пераважае?

 

  1. Рэфлексія.
  2. Адлюстраваць свой настрой у выглядзе вясёлкі.

−        чырвоны колер — выдатны настрой;

−        аранжавы — на ўроку адчувалі сябе ўтульна, тэму зразумелі;

−        жоўты — добры настрой;

−        зялёны — засталіся некаторыя пытанні;

−        блакітны — абыякавасць;

−        сіні — нічога не зразумелі;

−        фіялетавы – было нецікава.

  1. Кожная група ацэньвае сваю працу на ўроку.
  2. Дамашняе заданне.  

Ахарактарызаваць вучняў дарэктара

Цытатная характарыстыка вучняў (9 – 10 балаў)


 


Урок русской литературы, 9 класс

Учитель Анищик Елена Николаевна

 

Тема: Проблема счастья в поэме Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо»

Цель: по тексту поэмы проследить развитие этой проблемы и обобщить знания учащихся об образах поэиы Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо», продолжить работу по формированию умения аналитического чтенияхудожественного произведения, продолжить работу над выразительным чтением, определить авторскую позицию, развивать речь и мышление учащихся; воспитывать у учащихся положительные черты личности.

Ход урока:

       I.            Организационный момент. Учитель: ребята! Сегодня у нас необычный урок.

    II.            На уроке мы работаем над темой «Проблема счастья в поэме Н.А.Некрасова «Кому на Руси жить хорошо». Задачи нашего урока по тексту поэмы проследить развитие этой проблемы и обобщить знания учащихся об образах поэмы Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо», продолжить работу по формированию умения аналитического чтения художественного произведения, продолжать работу над выразительным чтением, определять авторскую позицию; развивать речь и мышление учащихся; воспитывать у учащихся положительные черты личности.

  1. Выделим ключевое слово в нашей теме.

Дети: Это слово счастье.

Учитель: Поразмышляйте, как вы понимаете счастье.

Включается музыка. Дети размышляют. Выступают.

Учитель обобщает: Счастье каждый понимает по-своему. Посмотрим, как дает нам значение этого слова «Толковый словарь».

Индивидуальное сообщение подготовленного ученика о значении слова счастье.

Счастье – чувство и состояние полного, высшего удовлетворения.

Народное счастье. Стремление к счастью. Семейное счастье. Успех, удача. Ему во всем счастье.

К счастью, или на счастье, или по счастью, вводное слово – выражает удовлетворение по поводу чего-нибудь.

  1. А теперь мы с вами будем работать над поэмой Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо».
  2. Есть ли в поэме по-настоящему счастливый человек?

Дети. Нет в поэме по-настоящему счастливого человека.

  1. Почему по-вашему нет. Зачитайте эпизоды, где вы это увидели?

Дети читают.

– Ты так вольготно, счастливо

Живешь честной отец?

(Тот отвечает:)

В чем счастье, по-вашему?

Покой, богатство, честь –

Не так ли, други милые?»

Они сказали: так…

Поп объясняет странникам, что доходы сельского священника складываются из приношений жителей прихода. Деревни бедные, крестьяне хворые.

С таких трудов копейками

Живется тяжело!..

Коптил я небо Божие,

Носил ливрею царскую,

Сорил казну народную

И думал век так жить…

И вдруг… Владыко праведный!..

Помещик зарыдал…

  1. Найдите в тексте строки, в которых говорится о том, то же включает в идеал счастья каждый из героев.

Работа в группах. Каждая группа выполняет задание.

1-ая группа. Как поп понимает счастье? «Покой, богатство, честь.»

2-ая группа. Как счастье понимает помещик? «Неограниченная власть над людьми, ему принадлежащими.»

3-я группа. Как счастье понимает Ермил Гирин? Ермиле Гирину мало иметь «спокойствие, и деньги, и почет» - нужно, чтобы каждый имел это.

Учитель. Давайте обобщим наш разговор.

Выводы по сообщениям детей.

Размышления о счастье попа, помещика и Ермилы Гирина заставляют нас задуматься о том, что люди понимают счастье по-разному. Счастье попа и помещика – это счастье жить чужим трудом. Именно к этому выводу приводят рассуждения о том, «откудова богатство поповское идет»: «не брать, так нечем жить» - и рассказ Оболта-Оболдуева о счастье помещика в дореформенное время.

Особую позицию занимает Ермил Гирин, потому что ему мало иметь «спокойствие, деньги, почет». Ему надо, чтобы каждый имел все это.

  1. Каким путем идет к счастью Ермил Гирин?

Однако знать желательно,

Каким же колдовством

Мужик над всей округою

Такую силу взял?

 

  1. Что странники услышали в ответ от этого крестьянина?

В ответ они услышали:

«Не колдовством, а правдою.»

  1. В чем же правда Ермилы Гирина?

Где хватит силы – выручит,

Не спросит благодарности,

И дашь, так не возьмет!

Худую совесть надобно –

Крестьянину с крестьянина

Копейку вымогать.

В семь лет мирской копеечки

Под ноготь не зажал,

В семь лет не тронул правого,

Не попустил виновному,

Душой не покривил…

  1. Как вы эти слова понимаете?

Ученик сообщает: «Правда» Ермилы Гирина – это живущие в его душе высокие нравственные чувства совести и доброты, правды, честности и справедливости, отзывчивости и любви к людям. Вместе с тем это и веками выработанные народом представления о добре и зле, хорошем и плохом. Гирин правдивый человек, заботится о других.

Итак, поиски ответа на вопрос – кто счастлив? – ставят странников перед решением других вопросов: что такое счастье? Как счастья добиться?

Обратимся к началу поэмы, как мужики-правдоискатели понимают счастье в начале пути.

Роман сказал: помещику,

Демьян сказал: чиновнику,

Лука сказал: попу.

  1. Кого они считали счастливыми? Вначале правдоискатели понимают счастье как «покой, богатство, честь.» Считали счастливыми только господ и спорили только о том, кто из них счастливее. Представление о счастье связано с богатством. Полагали, что кто всех богаче, тот всех и счастливее.
  2. С чем связано у мужиков-правдоискателей представление о счастье?
  3. Как меняется представление у мужиков о счастье в главе «счастливые»?

Работа в группах

1-ая группа. Размышление старухи о счастье. У старухи скромное требование к счастью.

По осени родилось реп до тысячи

На небольшой гряде.

Репа крупная и вкусная.

2-ая группа. Сообщение дворового человека.

Служил у князя Переметьева.

Лизал тарелки, напитки допивал из рюмок.

3-я группа. Сообщение белоруса. Счастье белоруса в хлебушке.

В Белоруссии хлеб с мякиною, ячменный.

Живот болел от такого хлеба.

А ныне, милость божия!

- Досыта у Губонина дают ржаного хлебушка,

Жую – не нажуюсь.

  1. Кто из этих героев точнее всего дал определение народного счастья?

Дети. Никто не дал.

Выслушав рассказы «счастливых» из народной толпы, семь странников отвергают мужицкие представления о счастье, «дырявом с заплатами», «горбатом с мозолями».

Эх, счастие мужицкое!

Дырявое с заплатами,

Горбатое с мозолями,

Проваливай домой!

  1. А счастлива ли по-вашему женщина в поэме?

Обратимся к главе «Бабья притча». Как автор отвечает на этот вопрос?

 «Ключи от счастья женского,

От нашей вольной волюшки,

Заброшены, потеряны

Их ищут – не найдут!

Пропали! Думать надобно,

Сглотнула рыба их…

У Бога самого!

Какою рыбой сглонуты

Ключи те заповедные,

В каких морях та рыбина

Гуляет – Бог забыл!...»

  1. Что является главным в народном представлении о счастье?

Вспомним главы «Пьяная ночь» и «Крестьянка».

Посоветуйтесь друг с другом. Народный идеал счастья предполагает человеколюбие, сострадание, любовь к людям, жалость, сочувствие, вызываемые чьим-нибудь несчастьем, горем.

  1. Ребята! Это положительные или отрицательные черты личности?

Дети. Это положительные черты.

Почему? Эти качества облагораживают человека. Сделать благородным, более высоким в духовном и моральном отношении.

  1. Работа в группах

1-ая группа. Как понимает счастье Гриша Добросклонов? Гриша Добросклонов сын дьячка Трифона. Это семинарист, собирающийся стать студентом университета. Сочиняет стихи и песни, беседует с земляками, работает вместе с крестьянами, стремится к свободе, благополучию и счастью народа.

2-ая группа. В чем состоит его счастье? Гриша Добросклонов стремится, чтобы землякам и каждому крестьянину жилось вольготно-весело на всей святой Руси.

Доля народа,

Счастье его,

Свет и свобода

Прежде всего!

3-я группа. В чем смысл образа Гриши Добросклонова? Это образ народного заступника, революционера, знающего в чем состоит его счастье.

  1. Вернемся к эпиграфу урока.

Пел он воплощение

Счастия народного!..

Н.А.Некрасов

Учитель. Как вы понимаете эти слова?

Дети. По мнению Н.А.Некрасова, счастлив тот человек, кто посвящает всего себя служению народу. И в поэме поэт показал нам народного заступника, который видит счастье в служении народу – Гриша Добросклонов.

  1. Запишем задание на дом.

Подготовьтесь для работы в классе по одной из тем.

  1. Проблема женского счастья в поэме Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо».
  2. Образ Гриши Добросклонова в поэме Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо».
  3. Проблема счастья в поэме Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо».
  4. Читая поэму Н.А. Некрасова «Кому на Руси жить хорошо».