Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Два волаты – паэзіі красы

У год адзін падалі галасы.

Зямлю-матулю родную любілі

І слова беларускае цанілі.

 

Сёлета Беларусь святкуе 135-годдзе з дня нараджэння сваіх славутых песняроў Янкі Купала і Якуба Коласа, і з гэтай нагоды ў нашай школе з 20 па 25 лістапада прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Не згаснуць зоркі ў небе”.

   Урачыстае адкрыццё Тыдня “Купала і Колос, вы нас гадавалі…” адбылося ў панядзелак: вучні 6 класа прачыталі ўрыўкі з вершаў паэтаў, прагучалі  песні  на словы Коласа “Мой родны кут” і Купалы “Спадчына”(настаўнік  Т.С.Нічыпарук).

   Была падрыхтавана выстава “Янка Купала і Якуб Колас у творах мастацтва” (настаўнік Т.С. Нічыпарук).

    Цікава прайшла пазнавальная віктарына “У паэтычным садзе Якуба Коласа” ў 11 класе ( настаўнік Н.А. Мілаванава).

    Вучні 5. 6, 8 класаў змаглі пабываць на літаратурна-музычнай кампазіцыі “Песняры зямлі беларускай” (настаўнік Т.С. Нічыпарук).

    Імёны Купалы і Коласа вядомы кожнаму беларусу. Без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Пачуць вершы паэтаў, якія сталі візітоўкамі іх творчасці, змаглі вучні 5–11 класаў пад час конкурсу чытальнікаў “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”” (настаўнікі Н.В. Новік і Н.А. Мілаванава).

   27 лістапада адбылося закрыццё Тыдня, у час якога былі падведзены вынікі  і ўзнагароджаны  самыя актыўныя яго ўдзельнікі.

    Купала і Колас – гэтыя словы непадзельныя, гэта адно духоўнае цэлае. І хай дарагія сэрцу кожнага беларуса імёны ўваходзяць у наша жыццё з дзяцінства, са школы – на стагоддзі, назаўсёды, навечна.