Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 26.11 па 01.12 у школе праводзіўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  У рамках тыдня 5-11 класы падрыхтавалі інфармацыйную газету “Зямля пад белымі крыламі”. Вучні стараліся, і газеты атрымаліся змястоўнымі і прыгожымі. Цікава прайшло бліц-апытанне “Перакладчыкі”, дзе прапанавалася перакласці словы з рускай на беларускую мову.   28.11  на перапынках гучалі песні  роднай зямлі, і  многія вучні прынялі ўдзел  у акцыі “ Нашы любімыя словы па-беларуску”. 29.11 у 7 класе прайшла віктарына “Наша Радзіма –  Беларусь”. Абрамчук Ягор, Клімовіч Віталій і Плотнікаў Данііл сталі пераможцамі. У 9 і 11 класе прайшла  гульня “Хто жадае стаць выдатнікам”. Пераможца конкурсу – Пясецкая Паліна.  30.11 у 5 класе была праведзена гульня –падарожжа “Гуляй і вучыся”. Закончыўся тыдзень удзелам  вучняў 9,11 класаў у раённай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры.