Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 24 па 29 лютага ў школе праводзіўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “ З любоўю да роднага слова”.  У рамках тыдня былі праведзены розныя мерапрыемствы.
Інфармдайджэст «Адчуй смак роднай мовы»  праходзіў цэлы тыдзень у школе   ў выглядзе  нагляднасці з малюнкамі і  надпісамі аб  з’яве  ці прадмеце па-беларуску. Маляўніча, інфармацыйна, цікава!

Экспрэс-апытанне “Ведай родную мову”  праводзілася на перапынках. Загадкава гучала пытанне  ад старшакласнікаў.Яны   выявілі веды вучняў   па прыказках і прымаўках беларускай зямлі. Прынялі ўдзел  у экспрэс-апытанні  ўсе жадаючыя.  Лепшыя вынікі  ў Трафімчык Елізаветы (10 кл.) і Ткач Улады ( 7 кл.)

Прэзентацыйная гульня “Працай славен беларус” праводзілася ў 6 класе. Разнастайная дзейнасць працавітага беларускага   народа. Старыя  забытыя заняткі, новыя  цікавыя прафесіі  гучалі падчас гульні. Заданні былі падрыхтаваны  рознага складу і  адказы патрабаваліся на беларускай мове. З усім  выдатна справіліся: Малыгіна  Сафія( 1 месца), Голуб Паліна( 2 месца), Шамярэй Марыя і Віктаровіч Вікторыя ( 3 месцы). Малайцы!

Тэатралізаванае прадстаўленне“Добры настрой”   сабрала розныя класы.  У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адбыліся прэм’еры   розных сцэнічных дзей, якія  былі вынесены на суд гледачам. Спадабаліся ўсім  прадстаўленыя невялікія літаратурныя  творы С. Шушкевіча, В. Вольскага, В. Жуковіча…    Фальклорныя жарты таксама выклікалі ўсмешкі школьнікаў і настаўнікаў. Вучні праявілі свае здольнасці ў выступленнях. Усім дзякуй за ўдзел !