Кампазіцыя "Ціха памалюся"

20.04.2019 г. у рамках тыдня “Экалогія душы” прайшла літаратурна-музычная кампазіція “Ціха памалюся”. У час якой прагучалі вершы  паэтаў  Беларусі: Анэлі Тулупавай, Валянціна Лукшы, Анатоля Кудласевіча, Петруся Макаля  і іншых. Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі знайсці адказы на пытанні: “Дзеля чаго жыве чалавек?”, “Што такое любоў?”.
 Вучні выказвалі свае меркаванні, разважалі. І прыйшлі да высновы:  дзеля чаго мы нараджаемся і што ёсць любоў нам паказаў толькі адзін Чалавек – імя яму Ісус Хрыстос.