Мероприятия, посвященные памяти А.Зайко

17 лютага у нашай школе адбылося  паседжанне круглага стала “Кнігі Алеся Зайкі»  для настаўнікаў  школы.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нагадалі пра жыццё і творчасць гэтага таленавітага чалавека, нашага земляка. Звярнуліся да выдадзеных кніг, слоўнікаў.  Адзначылі, што дзейнасць А. Зайкі неабходна разглядаць як своеасаблівую моўна-краязнаўчую энцыклапедыю Івацэвіцкага краю.

А былыя вучні  Аляксандра Фаміча Зайкі, Грэцкі Я.М. і Бурвін А.А. , падзяліліся  ўспамінамі пра свайго настаўніка.

Ганарымся, што Івацэвіцкая зямля мае такіх таленавітых людзей, хацелася, каб іх прыклад творчай дзейнасці перадаўся маладому пакаленню.

 

Сёння, 16 лютага, адбылася творчая акцыя “Чытаем Алеся Зайка разам”. Вучні школы зачыталі мініяцюры пісьменніка з кніг “Дым з коміна” , “Чысты чацвер”, а таксама наведалі кніжную выставу, прысвечаную творчасці А.Зайкі.

Ещё в этом разделе