В субботу, 20 февраля, цікава і пазнавальна прайшла інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”

20.02.2021

У суботу, 20 лютага, цікава і пазнавальна прайшла інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”  сярод вучняў пачатковых класаў. У ходзе гульні вучні разгадвалі крыжаванку “Знаўцы правіл”, утваралі з прапанаваных  слоў прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі рэбусы і адгадвалі загадкі, складалі сінквейн пра мову. Працавалі ўсе з задавальненнем. У канцы мерапрыемства пераможцы атрымалі ўзнагароды.