7 верасня вучні 6 класа наведалі Івацэвіцкую цэнтральную бібліятэку імя П.Пестрака

07.09.2022

З нагоды святкавання Дня беларускага пісьменства, якое ў гэтым годзе праходзіла ў горадзе Добруш,  7 верасня вучні 6 класа наведалі Івацэвіцкую цэнтральную бібліятэку імя П.Пестрака.

Супрацоўнікі бібліятэкі  падрыхтавалі для вучняў цікавую аглядавую экскурсію. Вучні пабывалі ва ўсіх аддзелах, даведаліся як сартыруюцца кнігі, здзівіліся, наколькі мнагазначны і багаты фонд біліятэкі.  Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што ёсць шмат незвычайных кніг: аўдыякнігі, кнігі з 3D акулярамі, а асабліва ўразіла чытальная зала для дзяцей, дзе акрамя таго, што можна пачытаць, можна і адпачыць.

Супрацоўнікі бібліятэкі паведамілі вучням звесткі аб жыцці і творчасці   пісьменіка, паэта, краязнаўцы і нашага земляка П.Пестрака.

Да Дня беларускага пісьменства шасцікласнікам была прадстаўлена выстава кніг “Помнікі беларускага пісьменства”, прэзентацыя “Шлях друкаванага слова”.

Пажадаем нашым вучням больш цікавіцца мастацкімі творамі, гісторыяй роднага краю, знакамітымі пісьменнікамі і паэтамі нашай Радзімы.