Экскурсія ў сельскую бібліятэку

22.09.2022

22 верасня,  у рамках тыдня роднай мовы,  вучні 2 класа адправіліся на экскурсію ў сельскую бібліятэку.  З вялікай цікавасцю і ўвагай разглядалі выставу кніг  “З вытокаў роднай мовы”, адгадвалі    беларускія загадкі пра   казачных  герояў, дапаўнялі словамі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

Экскурсія зрабіла на дзяцей вялікае ўражанне. Дзеці з вялікім захапленнем глядзелі на выставу    кніг беларускіх пісьменнікаў “Песняры роднай зямлі”. Ім не хацелася сыходзіць з бібліятэкі, і яны паабяцалі быць у бібліятэцы частымі гасцямі.