Круглы стол “Кнігі Алеся Зайкі»  для настаўнікаў  школы

17.02.2023

17 лютага у нашай школе адбылося  паседжанне круглага стала “Кнігі Алеся Зайкі»  для настаўнікаў  школы.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нагадалі пра жыццё і творчасць гэтага таленавітага чалавека, нашага земляка.  Звярнуліся да выдадзеных кніг, слоўнікаў.  Адзначылі, што дзейнасць А. Зайкі неабходна разглядаць як своеасаблівую моўна-краязнаўчую энцыклапедыю Івацэвіцкага краю.

А былыя вучні  Аляксандра Фаміча Зайкі, Грэцкі Я.М. і Бурвін А.А. , падзяліліся  ўспамінамі пра свайго настаўніка.

Ганарымся, што Івацэвіцкая зямля мае такіх таленавітых людзей, хацелася, каб іх прыклад творчай дзейнасці перадаўся маладому пакаленню.